Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк прыняў удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі

У Казані (Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя) прайшло чарговае пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі, на якім разам з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Канюком прысутнічалі Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Юрый Чайка, Прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў, Генеральны пракурор Рэспублікі Арменія Артур Даўцян, старшыня Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзенні карупцыі Кайрат Кажамжараў, намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Канысбек Жусупбекаў, а таксама іншыя кіраўнікі і прадстаўнікі органаў пракуратур і спецыялізаваных устаноў па барацьбе з карупцыяй Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана.

У прывітальным слове Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь адзначыў, што ўдзел у Савеце ўяўляе ўзаемную цікавасць для запрошаных, спрыяе выпрацоўцы аднастайных падыходаў да супрацьдзеяння карупцыі, нерашучыя дзеянні ў барацьбе з якой нясуць небяспеку дзяржаўнаму апарату, спрыяюць росту ценявой эканомікі, уяўляюць рэальную пагрозу асновам дзяржаўнасці, вяршэнству закона, правоў чалавека, эканамічнаму прагрэсу і маральным асновам грамадства.

Аляксандр Канюк праінфармаваў Савет аб прынятай ў Рэспубліцы Беларусь сістэме мер супрацьдзеяння карупцыі на ўсіх кіраўнічых узроўнях і ў галінах гаспадарчай дзейнасці, што з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам палітыкі беларускай дзяржавы. Падкрэсліў прыхільнасць да паслядоўнага развіцця ўзаемадзеяння, далейшай кансалідацыі намаганняў усіх дзяржаў і міжнародных арганізацый у барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, у тым ліку транснацыянальнай.

На пасяджэнні Савета былі разгледжаны вынікі рэалізацыі яго папярэдніх рашэнняў; на аснове прынцыпу ратацыі абраны новыя Старшыня (Юрый Чайка) і сустаршыні Савета (Кайрат Кажамжараў і Артур Даўцян).

Савет ухваліў праект Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб супрацьдзеянні карупцыі, азнаёміўся з ходам ўзгаднення аднайменнай Канцэпцыі, накіраваных на выпрацоўку агульных антыкарупцыйных стандартаў у рэгіёне.

Была выказана прапанова працягваць супрацоўніцтва з Упраўленнем Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці, вызначылі новы Сакратарыят Савета, зацвердзілі план работы на 2018 год, у рамках якога наступнае пасяджэнне намечана да правядзення ў Рэспубліцы Арменія.

Прынятыя рашэнні Савета актывізуюць ўзаемадзеянне яго ўдзельнікаў, развiццё прававой базы для ўдасканалення арганізацыйна-практычных мер у сферы барацьбы з карупцыяй.

Фота: Пракуратура Рэспублікі Татарстан


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі