Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк прыняў удзел у 27-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

КСГП 273.jpgУ Санкт-Пецярбурзе (Расійская Федэрацыя) адбылося 27-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – СНД), у якім прыняў удзел і выступіў з дакладам Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк.

У ходзе мерапрыемства быў абмеркаваны вопыт генеральных пракуратур у сферы міжнароднага супрацоўніцтва, падтрымання дзяржаўнага абвінавачання ў судах, процідзеяння катаванням.

Прааналізавана работа па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, выяўленню яго ўдзельнікаў, перакрыццю каналаў транспарціроўкі псіхаактыўных субстанцый.

Разгледжаны пытанні спрашчэння і паскарэння крымінальнага працэсу, арганізацыі інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці органаў пракуратуры, дыскрэцыйных паўнамоцтваў пракурора, забеспячэння правоў грамадзян, якія знаходзяцца па-за межамі сваёй дзяржавы.

Дадзена ацэнка рэалізацыі ў мінулым годзе міждзяржаўных праграм супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю, тэрарызмам, гандлем людзьмі і незаконнай міграцыяй.

На пасяджэнні прынята Праграма абмену вопытам, правядзення навуковых даследаванняў і семінараў для пракурорскіх работнікаў у сферы абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх на 2018–2020 гады, зацверджаны план работы па рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у барацьбе са злачынствамі, што ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

КСГП 272.jpgГенеральны пракурор Рэспублікі Беларусь выступіў з дакладам «Адказнасць дзяржавы за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і роля пракуратуры ў забеспячэнні законнасці абароту каштоўнасцяў».

Кіраўнік нагляднага ведамства адзначыў, што для захавання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі патрабуецца прыняцце комплексных мер па забеспячэнню захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі структурамі. «Базавыя прынцыпы і нормы прававой абароны культурнай спадчыны і дзеянні пракурораў ўніверсальныя: гэта Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Канвенцыя па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА і комплекс ўнутраных прававых інстытутаў, нават да крымінальнага пераследу парушальнікаў закона», – сказаў Аляксандр Канюк.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь падкрэсліў, што ў краіне на ўзроўні Прэзідэнта і Урада створаны сістэмы ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей і фінансавання работ па аднаўленню помнікаў архітэктуры. Пры гэтым дзяржаўныя праграмы «Культура Беларусі» і «Замкі Беларусі» нацэлены на карпатлівае аднаўленне спадчыны.

Аляксандр Канюк звярнуў увагу на тое, што ў адпаведнасці з матэрыяламі праведзеных Генеральнай пракуратурай праверак многія суб'екты гаспадарання на працягу доўгага часу беспадстаўна не праводзілі адлічэнні ў спецыялізаваны фонд. «Дзякуючы мерам пракурорскага рэагавання, фонд за некалькі месяцаў удалося папоўніць сумай, неабходнай для правядзення рэканструкцыі Барысаглебскай (Каложскай) царквы – архітэктурнай жамчужыны старадаўняга Гродна і ўнікальнага помніка праваслаўнага дойлідства XII стагоддзя Беларусі і Усходняй Еўропы», – паведаміў кіраўнік нагляднага ведамства.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь канстатаваў, што ў цяперашні час маюць месца новыя выклікі, звязаныя з незаконным абаротам рухомых культурных каштоўнасцей, правядзеннем нелегальных раскопак помнікаў археалогіі і воінскіх пахаванняў. З прычыны важнасці працы ў дадзенай галіне праваадносін Генеральнай пракуратурай і Міністэрствам культуры яшчэ ў 2011 годзе была падпісана пастанова аб узаемадзеянні па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якой рэгламентаваны аператыўны абмен інфармацыяй і правядзенне сумесных праверачных мерапрыемстваў.

У ходзе візіту ў Санкт-Пецярбург Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк плануе сустрэцца з Генеральным пракурорам Рэспублікі Узбекістан Іхціёрам Абдулаевым для ўмацавання прафесійных сувязяў і развіцця супрацоўніцтва ў справе барацьбы са злачыннасцю.

Фота: Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі.

КСГП 27.jpg


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости