Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк прыняў удзел у 15-м пасяджэнні генеральных пракурораў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

ШОС.jpgГенеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк і прадстаўнікі дэлегацыі, якую ён узначаліў 29 лістапада 2017 года ў Санкт-Пецярбурзе прынялі ўдзел у 15-м пасяджэнні генеральных пракурораў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

На пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні прадухілення і расследавання злачынстваў, учыненых з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у мэтах ажыццяўлення экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці; гарманізацыі заканадаўства аб барацьбе з кіберзлачыннасцю, арганізацыі і аператыўнага аказання прававой дапамогі па профільных крымінальных справах, у тым ліку шляхам наладжвання непасрэднага ўзаемадзеяння з міжнароднымі аператарамі сувязі, процідзеяння злачынствам у дачыненні да непаўналетніх і моладзі з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

Встречи.jpgПадчас візіту ў Санкт-Пецярбург Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк правёў двухбаковую сустрэчу з Генеральным пракурорам Вярхоўнай народнай пракуратуры Кітайскай Народнай Рэспублікі Цао Цзяньмінам, падчас якой кіраўнікі наглядных ведамстваў абмяняліся перадавым вопытам і практыкай пракурорскага нагляду.


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости