Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк адкрыў новы будынак пракуратуры Чэрыкаўскага раёна

Сёння Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадюк, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама Міхаіл Касмачоў урачыста адкрылі новы будынак пракуратуры Чэрыкаўскага раёна па вул. Валадарскага, 31 у г.Чэрыкаве. 

Пракуратура Чэрыкаўскага раёна працяглы час размяшчалася ў будынку, пабудаваным у канцы 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля прызнання яго аварыйным некалькі гадоў размяшчалася ў будынку Чэрыкаўскага РАУС.
Падрадчыкам будаўніцтва выступіла КДСУП «Касцюковіцкая ПМК №260», якое ў разумна кароткія тэрміны здало аб'ект пад ключ. 

Новы двухпавярховы будынак абсталяваны з улікам сучасных тэхналогій. Камфортней стала і наведвальнікам пракуратуры: для прыёму грамадзян прадугледжана асобнае памяшканне, створаны ўмовы для наведвання пракуратуры людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. 

Віншуючы калектыў Чэрыкаўскай пракуратуры з наваселлем, Аляксандр Канюк адзначыў, што дзяржава прадпрымае ўсё неабходнае для эфектыўнай работы праваахоўных органаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што стварэнне належных умоў для выканання ўскладзеных на пракуратуру функцый прызвана садзейнічаць умацаванню законнасці і правапарадку, выкананню правоў грамадзян у рэгіёне. 

Генеральны пракурор падзякаваў абласныя і раённыя ўлады за дапамогу ў будаўніцтве аб'екта, пажадаў калегам здароўя і поспехаў у службе. 

У ходзе цырымоніі Аляксандр Канюк уручыў асобным пракурорскім работнікам Магілёўскай вобласці дзяржаўныя ўзнагароды. 

У гэты ж дзень Генеральны пракурор сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ і адказаў на іх пытанні. 

Фота: газета «Магілёўскія ведамасці» 

Служба інфармацыі
пракуратуры Магілёўскай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі