Генеральны пракурор Аляксандр Канюк правёў ратацыю ў кіраўніцтве пракуратур Мінска і Мінскай вобласці

Генеральны пракурор Аляксандр Уладзіміравіч Канюк падпісаў загад, у адпаведнасці з якім дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Алег Уладзіміравіч Лаўрухін прызначаны на пасаду пракурора горада Мінска, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Сяргей Канстанцінавіч Хмарук - пракурора Мінскай вобласці. 

Лаврухин 800х960.jpg

Алег Уладзіміравіч Лаўрухін нясе службу ў органах пракуратуры з 1992 года. З ліпеня 2012 года да гэтага часу ўзначальваў пракуратуру Мінскай вобласці. 

Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі», за дасягнутыя поспехі ў ажыццяўленні пракурорскага нагляду за выкананнем законнасці - медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступені. 




Хмарук Сергей Константинович.JPG

Сяргей Канстанцінавіч Хмарук раней кіраваў наглядным органам сталіцы. Пачынаў працоўную дзейнасць ў 1994 годзе стажорам пракуратуры Чыгуначнага раёна г.Віцебска. 

Ўдастоены ганаровых дзяржаўных узнагарод - медалёў «За бездакорную службу» III, II і I ступені. 

Прадстаўляючы прызначаных пракурораў калектыву Генеральнай пракуратуры, Аляксандр Уладзіміравіч Канюк адзначыў: «Ратацыя кадраў - гэта дзейсны механізм павышэння эфектыўнасці службы. Абодва кіраўнікі маюць вялікі вопыт практычнай працы ў розных рэгіёнах краіны і не толькі на кіруючых пасадах. Службу сваю пачыналі з раённага звяна, што асабліва значнае для падтрымання правапарадку і законнасці на месцах». 

2019-12-26 - 004_1.jpg

2019-12-26 - 003_1.jpg

Генеральны пракурор ўручыў пасведчанні пракурорам, пажадаўшы ім поспехаў на новых адказных пасадах. 

Фота: Генеральная пракуратура 

Служба інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі