Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк у якасці Старшыні апякунскага савета Беларускай федэрацыі лыжных гонак па запрашэнні Татранскай федэрацыі лыжнага спорту і Аргкамітэта Кубка свету Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) наведаў 24 – 26 студзеня 2020 г. спартыўнае мерапрыемства ў г.Закапане (Рэспубліка Польшча).
На фота: Вальтэр Хофер і Аляксандр Канюк
У рамках візіту Аляксандр Канюк сустрэўся з Дырэктарам спаборніцтваў па лыжным дваябор'і і скачках на лыжах з трампліна FIS Вальтэрам Хоферам і Прэзідэнтам Польскай асацыяцыі лыжнага спорту (PZN) Апалоніўшам Тайнерам.
Мэта сустрэчы - развіццё дзелавых кантактаў з кіраўніцтвам FIS і PZN, абмен вопытам і ўмацаванне сумеснай дзейнасці ў развіцці лыжнага спорту ў Беларусі.
Як вынік – дасягнута дамоўленасць аб узаемавыгадным супрацоўніцтве, атрыманы вопыт арганізацыі і правядзення спаборніцтваў па скачках на лыжах з трампліна для адраджэння гэтага віду спорту ў Беларусі.
Фота: Генеральная пракуратура
Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры