Барацьба з кіберзлачыннасцю. У Мінску пачала работу Рэгіянальная канферэнцыя Міжнароднай асацыяцыі пракурораў

Сёння ў Мінску стартавала Рэгіянальная канферэнцыя Міжнароднай асацыяцыі пракурораў. Такі форум праходзіць у Беларусі ўпершыню. Мэта - абмеркаваць міжнароднае супрацоўніцтва наглядных ведамстваў у сферы процідзеяння злачыннасці ў эпоху глабальнай лічбавізацыі грамадства. 

У мерапрыемстве прымаюць удзел дэлегацыі пракуратур Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Узбекістана і Эстоніі. 

З дакладамі выступяць эксперты Англіі, Шатландыі, Упраўлення Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці. 

На адкрыцці канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовага праекта - спецыяльнага памятнага штэмпеля. 

zasedanie-prok-sht.png

У цырымоніі гашэння ўдзельнічалі Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк, Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі пракурораў Герхард Яраш і Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган. 

Паштовы праект складаецца з паштовага канверта і спецыяльнага штэмпеля (дызайн Таццяны Кавалёвай). 

2019-06-04 - 120_.jpg

Тэмы сесій канферэнцыі: 

1) Кібертэрарызм - пагроза нацыянальнай бяспекі. Забеспячэнне абароны аб'ектаў дзяржаўнай і сацыяльнай інфраструктуры. 

2) Абарона персанальных дадзеных і супрацьдзеянне кіберзлачыннасці. Нацыянальны вопыт. 

3) Сучасныя працэдуры збору электронных доказаў пры расследаванні спраў, звязаных з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, крымінальны пераслед па іх. 

2019-06-04 - 100_.jpg

У прывітальным слове Аляксандр Канюк падкрэсліў: «Кіберзлачыннасць прагрэсуе, становіцца транснацыянальнай, выходзіць на якасна новы ўзровень: ад банальнага крадзяжу грошай з карт-рахункаў грамадзян да нападаў на серверы дзяржаўных органаў, дэстабілізацыі цэлых галін эканомікі, падрыхтоўкі і здзяйснення тэрарыстычных актаў». 

На думку Генпракурора Беларусі, такія пагрозы патрабуюць удзелу дзяржавы як рэгулятара і ў пытаннях забеспячэння абароны персанальных дадзеных. 

«Дзяржавы ў эпоху глабальнай дыгіталізацыі павінны разумець немагчымасць лічбавага суверэнітэту». Таму прававое рэгуляванне ў сферы процідзеяння кіберзлачыннасці павінна насіць транснацыянальны характар. Інтэрнэт-злачыннасць варта разглядаць у якасці глабальнага выкліку далейшаму развіццю міжнародных прававых стандартаў. У такіх умовах важнае значэнне набывае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі», - канстатаваў ён. 

Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі пракурораў Герхард Яраш у сваёй прамове адзначыў, што злачынствы не спыняюцца на мяжы і не абмяжоўваюцца асобнымі юрысдыкцыямі. «Мы павінны развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, каб больш эфектыўна змагацца са злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій... Пракурор, які падтрымлівае абвінавачанне па крымінальнай справе, - гэта эксперт у судзе, злучнае звяно паміж тэхнічным светам і судом... Канферэнцыя заклікана наладзіць цеснае ўзаемадзеянне ў рэгіёне па супрацьдзеянні камп`ютарным злачынствам». 

Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі таксама Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч, Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч. 

Аляксандр Канюк і Герхард Яраш адказалі на пытанні журналістаў. 

2019-06-04 - 038_.jpg

Стрым-трансляцыя канферэнцыі размешчана па адрасе: 

https://www.sb.by/articles/v-minske-prokhodit-mezhdunarodnaya-konferentsiya-prokurorov-pryamoy-efir.html

Фота: Генеральная пракуратура 

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі