Адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі Генеральнай пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю па пытаннях неабгрунтаванага пасрэдніцтва

Адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі Генеральнай пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Тэма мерапрыемства – выкананне арганізацыямі заканадаўства ў сферы закупак тавараў (работ, паслуг) і меры па ўстараненні неабгрунтаванага пасрэдніцтва. 

У працы калегіі прынялі ўдзел выканаўца абавязкаў Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксей Стук, Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў, яго намеснікі, намеснікі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, пракуроры абласцей і горада Мінска, кіраўнікі абласных упраўленняў КДК. 

Совместная коллегия Генпрокуратуры и КГК_.jpg

Сярод запрошаных - міністры прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, транспарту і камунікацый, архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лясной гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, намеснікі старшыняў абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў. 

У сваім выступленні Аляксей Стук адзначыў, што першапачаткова поўнае выключэнне пасярэднікаў з сістэмы закупак немагчыма, а ў шэрагу выпадкаў іх удзел у камерцыйных адносінах нават выкліканы аб'ектыўнай неабходнасцю. 

Алексей Стук.jpg

«Праблемай з'яўляецца негатыўны ўплыў пасярэднікаў на эканоміку з-за спекулятыўнага падаражэння прадукцыі, якая пастаўляецца, пастаўкі няякасных тавараў,«закулісных» змоў з заказчыкамі, якія падрываюць давер да канкурэнтных прынцыпаў, на якіх павінен грунтавацца выбар пастаўшчыка. Маюць месца факты ўтварэння пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, у тым ліку знешняй, з-за невыканання такімі пастаўшчыкамі сваіх абавязацельстваў», - дапоўніў ён. 

Кажучы пра прававы механізм выключэння эканамічна неабгрунтаванага пасярэдніцтва ў закупках, Аляксей Стук канстатаваў: «Нацыянальнае заканадаўства адпавядае агульнапрынятым у сусветнай практыцы падыходам і палажэнням міжнародных пагадненняў, аднак не створана неабходнае канкурэнтнае асяроддзе. Штогод больш за 60% канкурэнтных працэдур пры правядзенні дзяржзакупак не прыводзіць да заключэння гаспадарчых дагавораў».
Як паказаў аналіз кантрольнай, нагляднай і следча-судовай практыкі, прычына шматлікіх парушэнняў у сферы закупак - карупцыйныя праявы з боку службовых асоб заказчыкаў і пасрэдніцкіх структур. Часта злачынствы легалізаваліся за кошт фармальнага выканання працэдурных дзеянняў і стварэння бачнасці канкурэнтнага выбару.
«Глебай для шэрагу парушэнняў стала папушчальніцтва органаў уладальніцкага нагляду, да абавязкаў яких аднесена абарона дзяржаўных маёмасных інтарэсаў, - праінфармаваў кіраўнік нагляднага ведамства. - Фактарам, стымулюючым удзел у закупачнай дзейнасці нядобрасумленных пасрэднікаў, таксама стала нізкая камерцыйная актыўнасць айчынных вытворцаў і іх афіцыйных збытавых арганізацый». 

У завяршэнні выступлення Аляксей Стук указаў на важнасць мець аптымальную сістэму прыняцця рашэнняў і кантролю на карпаратыўным узроўні, неабходнасць узмацніць персанальную адказнасць кіраўнікоў за вынікі гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства. 

«Пры гэтым ва ўмовах лібералізацыі эканомікі дадатковыя нарматыўныя меры па ліквідацыі нядобрасумленнага пасрэдніцтва павінны быць канструктыўнымі, заснаванымі на балансе інтарэсаў дзяржавы і бізнесу. Відавочна, што гатовага, усеагульнага і праверанага спосабу стрымання неабгрунтаванага пасрэдніцтва, якое паразітуе ў эканоміцы, пакуль няма. Мэта сённяшняй сустрэчы - выпрацаваць выразныя і эфектыўныя меры процідзеяння гэтай з'яве і забяспечыць іх паслядоўнае выкананне без шкоды для дзейнасці добрасумленных удзельнікаў рынку», - рэзюмаваў кіраўнік нагляднага органа. 

Перад удзельнікамі калегіі выступіў таксама начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Андрэй Мальцаў, які ў сваім дакладзе на канкрэтных прыкладах прааналізаваў сітуацыю ў гэтай сферы. 

Сумесная праца нагляднага і кантрольнага ведамстваў будзе працягнута. 

Совместная коллегия Генпрокуратуры и КГК.jpg
Фота: БелТА 

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости