Адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі па пытаннях узаемадзеяння ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў

У Мінску 27 кастрычніка 2017 года адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі па пытаннях узаемадзеяння ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Аляксандр Канюк і Юрый Чайка, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Арчакоў, Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч, першы намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Падгурскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта – Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Канысбек Жусупбекаў, іншыя пракурорскія работнікі Беларусі і Расіі. 

Адкрываючы пасяджэнне Аб'яднанай калегіі, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк паведаміў, што паміж генеральнымі пракуратурамі Беларусі і Расіі склалася добрая традыцыя праводзіць сумесныя мерапрыемствы, прысвечаныя процідзеянню злачыннасці і абмену перадавым вопытам пракурорскага нагляду ў розных сферах.

Праблема распаўсюджвання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў з'яўляецца агульнай для ўсёй сусветнай супольнасці. Па шматлікіх ацэнках штогод ад наркотыкаў гіне больш за 200 тысяч чалавек. 

Асноўная колькасць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў паступае ў Рэспубліку Беларусь з іншых дзяржаў. Выклікаюць занепакоенасць спробы выкарыстоўваць тэрыторыю нашай краіны для транзіту псіхаактыўных рэчываў з Захаду. 

Аляксандр Канюк падкрэсліў, што з прычыны адсутнасці паміж нашымі дзяржавамі аформленай наземнай мяжы ўзаемадзеянне праваахоўных органаў Расіі і Беларусі павінна мець асаблівы характар. Толькі сумесныя ўзгодненыя дзеянні забяспечаць кантроль за крымінагеннымі працэсамі і мінімізуюць шкоду, якую прычыняе незаконны абарот псіхаактыўных рэчываў. 

Аб'яднанай калегіяй адзначана, што незаконны абарот наркотыкаў і псіхатропаў нясе сур'ёзную дэмаграфічную пагрозу і набывае транснацыянальны маштаб. Удасканальваюцца тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца для ўтойвання крымінальна каральных дзеянняў. Шырокае распаўсюджанне атрымліваюць іх арганізаваныя формы. 

Дадзеныя выклікі патрабуюць умацавання прафесійных сувязяў паміж органамі пракуратуры Беларусі і Расіі, прыняцця эфектыўных узгодненых мер па супрацьдзеянні нарказлачыннасці, у тым ліку ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў і процідзеяння наркаманіі на 2014–2018 гады. 

Сумеснымі намаганнямі перапыняюцца каналы паступлення наркотыкаў і іх транзітнага перамяшчэння, выяўляюцца і прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці сябры міжнародных арганізаваных злачынных груп, аднак колькасць злачынстваў, звязаных з кантрабандным перамяшчэннем псіхаактыўных рэчываў праз дзяржаўныя межы абедзвюх краін, не змяншаецца. 

У 2016 годзе і першым паўгоддзі 2017 года ў Беларусі і Расіі выявілі больш за 316 тыс. крымінальных дзеянняў у сферы наркаабарота, доля якіх у названых краінах складае адпаведна 7 і 9 % у агульным аб'ёме злачыннасці. 

Як паказала практыка, узаемадзеянне расійскіх і беларускіх кампетэнтных органаў можа быць больш актыўным. Гэта садзейнічала б прадухіленню кантрабанднага ўвозу наркотыкаў на тэрыторыю дзвюх дзяржаў. 

Так, з прычыны высокаай латэнтнасці злачынстваў, звязаных з кантрабандай наркотыкаў, і неўрэгуляванасьці механізму супрацоўніцтва ў правядзенні такога аператыўна-вышуковага мерапрыемстваў, як кантралюемая пастаўка часта не атрымоўваецца выкрыць усіх удзельнікаў незаконнага абароту наркатычных сродкаў. 

Вынікам рэалізацыі аператыўнай інфармацыі, як правіла, становіцца затрыманне наркакур'ера і атрымальніка ніжэйшага звяна, аднак арганізатары такой пастаўкі застаюцца недасягальнымі для праваахоўных органаў дзвюх краін. У гэтым выпадку толькі кансалідацыя высілкаў можа забяспечыць прыняцце прэвентыўных мер, накіраваных на выяўленне каналаў паступлення наркотыкаў і псіхатропаў. 

Пасяджэннем Аб'яднанай калегіі прынята рашэнне актывізаваць пракурорскі нагляд у сферы незаконнага абароту псіхаактыўных рэчываў; удасканаліць каардынацыю дзейнасці праваахоўнага блока ў барацьбе з названымі злачынствамі, у тым ліку праз арганізацыю работы міжведамасных рабочых груп у рэгіёнах; забяспечыць інтэнсіфікацыю абмену аператыўна значнай інфармацыяй; павысіць якасць двухбаковага супрацоўніцтва пры аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах; правесці ў Мінску навукова-практычную канферэнцыю «Прафілактыка злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». 

Навукова-практычнаму цэнтру праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Акадэміі Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі дадаткова даручана правесці комплексны аналіз профільнага заканадаўства сваёй краіны, па выніках якога распрацаваць рэкамендацыі аб далейшай уніфікацыі нацыянальных прававых сістэм у сферы барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости