Адбылася сустрэча Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка з Генеральным пракурорам Расійскай Федэрацыі Юрыем Чайкам

4.jpg

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк і Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Юрый Чайка 31 студзеня 2018 года правялі рабочую сустрэчу па пытанні рэалізацыі рашэння Аб'яднанай калегіі генеральных пракуратур Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ад 30 лiпеня 2015 года "Аб арганізацыі ўзаемадзеяння па спыненні правапарушэнняў заканадаўства, звязаных з неаплатай экспартных паставак тавараў (работ, паслуг) і ўхіленнем ад выканання судовых пастаноў аб спагнанні запазычанасці».

5.jpg

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Дудкін, Андрэй Мальцаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка, намеснік Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Саак Карапецян, іншыя прадстаўнікі расійскай дэлегацыі.

Органы пракуратуры Расіі, у тым ліку на падставе запытаў беларускіх калег, адмянялі незаконныя рашэнні органаў дазнання аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, уносілі наглядныя акты па фактах парушэнняў, дапушчаных у ходзе даследчых праверак і расследавання крымінальных спраў, накіравалі ў суды шэраг крымінальных спраў, па якім пастаноўлены абвінаваўчыя прысуды, ажыццяўлялі нагляд за прымусовым выкананнем больш за 500 судовых рашэнняў аб спагнанні запазычанасці на карысць беларускіх прадпрыемстваў.

«Прынятыя меры істотна падвысілі стан разлікаў, хоць праблема пратэрмінаваных даўгоў, вядома, яшчэ не вырашана», – канстатаваў Аляксандр Канюк.

3.jpg

Вызначаны мерапрыемствы па далейшым супрацоўніцтве генеральных пракуратур Беларусі і Расіі на гэтым напрамку.

Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Юрый Чайка выказаў упэўненасць у тым, што адносіны паміж пракуратурамі дзвюх дзяржаў застануцца партнёрскімі, заснаванымі на ўзаемаразуменні і канструктыўным падыходзе да вырашэння агульных задач.

1.jpg

Кіраўнік беларускага нагляднага ведамства Аляксандр Канюк, падзякаваўшы расійскім калегам за значны аб'ём аказанай дапамогі і вялікі ўклад ва ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін, уручыў асобным супрацоўнікам Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі ганаровыя граматы.

Фота: Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі